ВІДЭА, як брутальна затрымліваюць дваіх чалавек у мінскім тралейбусе каля Марша жанчын

30.08.2020 / 09:24

Відэа знялі прыкладна ў 18:30 у суботу. Тралейбус ехаў па вуліцы Веры Харужай ад Камароўскага рынка, у гэты ж час каля прыпынку АМАП заступіў дарогу пратэстоўцам, паведамляюць відавочцы. Каля 20 чалавек забеглі ў тралейбус, ён крануўся, а на бульвары Шаўчэнкі транспарт спыніў АМАП. Аўтар відэа распавяла, што яна ехала з двума дзецьмі — брутальнае затрыманне адбылося ў іх на вачах, піша Tut.by.

Пасажыры тралейбуса, якія бачылі тое, што здарылася, распавялі, што сілавікі мэтанакіравана прыйшлі за хлопцам і дзяўчынай. Акрамя гэтых дваіх, ніхто не быў затрыманы.

Nashaniva.com