Сотні тысяч дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Мінска на дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі ФОТЫ
30.08.2020 / 18:45
Сотні тысяч дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Мінска на дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі. Здаецца, іх было больш, чым 16 і 23 жніўня.
Сілавікі перакрылі плошчу Незалежнасці і праспект каля ГУМа. Тады дэманстранты занялі ўвесь праспект Пераможцаў і дайшлі да Палаца Незалежнасці. Каля яго агароджы яны пакінулі тысячы плакатаў і падарункаў.
Гэта была самая дзёрзкая дэманстрацыя грамадзянскага непадпарадкавання за тры тыдні пратэстаў.
Самымі папулярнымі крычалкамі сёння былі «Сам ты крыса!», «Как ашчушчэния?», «Выйдзі палічы!» і «Мы на дзень нараджэння!».
Мінск у трэці тыдзень пратэстаў паказаў гатоўнасць інтэнсіфікаваць іх. Упершыню маніфестанты фактычна акружылі прэтэнцыёзны Палац Незалежнасці, галоўную рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. На гэты раз ён з аўтаматам на барыкаду не выйшаў.