Калі брэсцкае «Дынама» пераможа «Макабі», то ў плэй-оф згуляе з «Зальцбургам»

01.09.2020 / 14:13

Калі ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў берасцейцы адолеюць у гасцях «Макабі» з Тэль-Авіва, то згуляюць з аўстрыйскім «Зальцбургам» («Рэд Булам»), чэмпіёнам краіны.

Матчы плэй-оф пройдуць 22-23 і 29-30 верасня, тут ужо будзе два паядынкі.

Пераможцы выходзяць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Каманда, што прайграе, выступіць на групавым этапе Лігі Еўропы.

А вось у кваліфікацыі Лігі Еўропы пераможца пары ЦСКА (Сафія) — БАТЭ атрымаў у апаненты пераможцу супрацьстаяння Б-36 (Фарэры) - ТНС (Уэльс).

Nashaniva.com