Пяскоў: Пытанне аб расійскай вайсковай базе ў Беларусі цяпер не абмяркоўваецца

02.09.2020 / 12:47

ТАСС

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сераду, піша Інтэрфакс.

«Гэтае пытанне не на парадку дня», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Адказваючы на пытанне аб тым, якія пытанні плануецца абмяркоўваць падчас будучага візіту ў Расію міністра абароны Беларусі, прэс-сакратар прэзідэнта РФ сказаў: «Так, у нас саюзная дзяржава, мы разам уваходзім у АДКБ, у нас шырокія двухбаковыя адносіны ў самых розных галінах, таму кантакты рэгулярныя і штодзённыя ажыццяўляюцца ў самых розных сферах».

Nashaniva.com