Мінздароўя: За суткі 179 выпадкаў каранавіруса

02.09.2020 / 14:54

У Беларусі на 2 верасня ачунялі 70 тыс. 900 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны кавід.

Усяго з моманту пачатку пандэміі — 72 тыс. 141 чалавек са станоўчым тэстам, правялі 1 млн. 543 тыс. 966 тэстаў.

За ўвесь час памёр 691 пацыент.

Nashaniva.com