Акцёр Міхаіл Яфрэмаў на пасяджэнні суда прызнаў віну ў смяротным ДТЗ
03.09.2020 / 16:12
Акцёр Міхаіл Яфрэмаў прызнаў віну ў аварыі на Смаленскай плошчы, у выніку якой загінуў курьер Сяргей Захараў, перадае карэспандэнт ria.ru з залы суда.
«У мяне заява. Я прызнаю сваю віну», — сказаў артыст пасля таго, як суддзя спытала, ці не супраць ён прыступіць да спрэчак бакоў.
Пракурор, у сваю чаргу, паведаміла, што лічыць віну Яфрэмава цалкам даказанай. Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для акцёра 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму.