БЕЛ Ł РУС

Свет

Украінскі пасол вярнуўся ў Мінск

7.09.2020 / 21:23

Nashaniva.com

Фота: «Радыё Свабода»

Украінскі пасол у Беларусі Ігар Кізім вярнуўся пасля кансультацый у Міністэрстве замежных спраў Украіны ў Мінск, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на амбасаду Украіны ў Мінску.

«Як ужо адзначаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, пакуль афіцыйныя кантакты паміж нашымі краінамі «пастаўлены на паўзу», — сказаў Кізім.

У той жа час далейшае развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін будзе залежаць ад шматлікіх фактараў, у прыватнасці развіцця сітуацыі непасрэдна ў Беларусі, а таксама інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула