Украінскія памежнікі: Краўцоў і Раднянкоў перасеклі мяжу
08.09.2020 / 09:59
Іван Краўцоў, Марыя Калеснікава і Антон Раднянкоў. Фота з фэйсбука Івана Шылы
Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў прыбылі ў адзін з украінскіх пунктаў пропуску ў Кіеўскай вобласці для ўезду ва Украіну. Цяпер яны праходзяць неабходны памежны кантроль у адпаведнасці з заканадаўствам, якое вызначае парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы Украіны.
Марыя Калеснікава для праходжання памежнага кантролю не прыбывала, дадалі яны.