Кіраўнік МЗС Польшчы: Змены ў Беларусі — незваротныя

08.09.2020 / 10:39

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў лічыць, што ў беларускім грамадстве ўжо няма «бар’еру страху», піша «Радыё Свабода».

«Відаць, што гэтыя змены — незваротныя. У беларускім грамадстве ўжо няма бар'еру страху. Быў таксама пераадолены і барʼер дазволенасці. Больш няма легітымнасці ўлады, якая з'яўляецца ўладай толькі таму, што яна можа фізічна кіраваць. Грамадства прызнала, што неабходная іншая легітымізацыя», — сказаў Раў у інтэрв'ю, апублікаваным 8 верасня ў Gazeta Polska Codziennie.