Клубу плавання Аляксандры Герасімені адмаўляюць у арэндзе. Прычына — яе палітычная пазіцыя

09.09.2020 / 11:48

Двухразовы прызёр Алімпіяды Аляксандра Герасіменя заявіла, што яе клубу плавання не падпісваюць дамову арэнды ў школе №2 з-за палітычнай пазіцыі знакамітай спартсменкі, піша TUT.by.

— Школа №2 не плануе падпісваць з намі дамову, яна ўжо запаўняе групы сваімі дзецьмі са школы. У такой сітуацыі мы аказаліся з-за нашай палітычнай пазіцыі, якая ў тым, што мы не падтрымліваем гвалт і дзейны рэжым, — заявіла спартсменка ў звароце да бацькоў, чые дзеці займаюцца ў яе клубе.

Nashaniva.com