Колькасць памерлых ад каранавіруса ў свеце дасягнула 900 тысяч

10.09.2020 / 08:12

Пра гэта сведчаць звесткі на сайце амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса.

На першым месцы па ліку памерлых знаходзяцца ЗША — 190 649 смяротных зыходаў. На другім і трэцім месцах — Бразілія (127 464) і Індыя (73 890).

Усяго, паводле інфармацыі універсітэта, каранавірусам у свеце заразіліся больш за 27 млн чалавек.

Nashaniva.com