Сіноптыкі: 10 верасня — каля +22, дажджы

10.09.2020 / 08:25

10 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-заходні з пераходам на заходні, паўночна-заходні, моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра +16..+22°С, на паўднёвым усходзе +23..+25°С.

У Мінску чакаецца кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на заходні, паўночна-заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +14..+16°С, днём +18..+20°С, увечары +15..+13°С.

Nashaniva.com