Канапацкая задумала стварыць нацыянал-дэмакратычную партыю

10.09.2020 / 08:54

Фота Надзеі Бужан

Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Ганна Канапацкая абвясціла пра планы па стварэнні новай палітычнай партыі.

«У найбліжэйшы час мы абвесцім аб заснаванні аргкамітэта па стварэнні ў краіне нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Цяпер ідзе працэс узгаднення кандыдатур», — напісала яна ў фэйсбуку.

Канапацкая таксама паведаміла, што сумесна з юрыстамі накіравала ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання «Права будучыні».

Nashaniva.com