«Ток» з Нінай Багінскай. Гісторыя нязломнай жанчыны
спецвыпуск
Бясстрашная Ніна Багінская стала сімвалам пратэстаў 2020 года ў Беларусі і зоркай інтэрнэту.
10.09.2020 / 14:27
З ёй робяць сэлфі незнаёмыя людзі, ёй дораць кветкі і нясуць бел-чырвона-белыя сцягі. Яе партрэты з’яўляюцца на байках і паштоўках, яе імя — на плакатах. «Я гуляю», — так Ніна адказала амапаўцам, якія рызыкнулі перагарадзіць ёй дарогу. Цяпер гэты лозунг гучыць на ўсіх жаночых акцыях салідарнасці.
Ужо 30 год Ніна Багінская нязменна з’яўляецца на пікетах з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, пашытым яе ўласнымі рукамі. Колькі іх яна сшыла за жыццё, напэўна, і сама Ніна не ведае. Мы завіталі да яе ў госці і папрасілі падзяліцца сваёй гісторыяй. Светлыя ўспаміны, правілы жыцця, погляды і прынцыпы — у натхняльным спецвыпуску «Тока» з Нінай Багінскай.
00:20 — Самыя першыя ўспаміны з дзяцінства
02:23 — Кім марыла стаць у дзяцінстве
02:52 — Пра Мінск вясковы
04:59 — Адносіны са старэйшымі сёстрамі
06:28 — Пра недахоп, з якога пасмейваліся сёстры
07:55 — Стаўленне да парадку
08:46 — Пра здароўе
09:50 — Стаўленне да хлусні
10:38 — Пра сутычкі ў школе на нацыянальнай глебе
12:56 — Чаму на мітынгах ідзе ў канцы
13:48 — Пра камунізм
16:40 — Пра бацьку і яго арышт праз вайсковую форму
20:57 — Пра сына і дачку, якая перажывала праз сваю незвычайную знешнасць
25:26 — Чаму не карыстаецца ніякімі гаджэтамі
26:26 — Чаму не прыняла ў падарунак мабільнік ад Маладога фронта
27:19 — Стаўленне да смерці
28:44 — Пра каханне і шлюб
33:50 — Пра страх
35:37 — Чаму выходзіць на пратэсты ўжо 30 год