Мінздароўя: У Беларусі 193 новыя выпадкі каранавіруса за суткі

11.09.2020 / 16:12

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 193 выпадкі каранавіруса. Усяго з часу пачатку эпідэміі зафіксавалі 73 784 (+193) выпадкі.

На 11 верасня ачунялі 72 369 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За суткі правялі каля 20 тысяч тэстаў.

За ўвесь час памерлі 738 (+6) пацыентаў.

Nashaniva.com