КДК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка Каардынацыйнай рады Краўцова «за крадзеж»

11.09.2020 / 23:29

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка Каардынацыйнага савета Івана Краўцова за крадзеж, паведаміў старшы інспектар па асабліва важных справах ДФР Арцём Дунько ў эфіры тэлеканала СТБ у пятніцу.

Крадзяжы, паводле КДК, адбыліся ў той час, калі Краўцоў быў адным з кіраўнікоў ТАА «Архітэктурнае бюро 35» і паралельна — намеснікам дырэктара ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод».

Паводле звестак КДК, «шкода, прычыненая дзеяннямі Краўцова і Зелянкевіч заводу, складае 400 тысяч рублёў».

Выканаўчы сакратар Каардынацыйнага савета Іван Краўцоў і прэс-сакратар арганізацыі Антон Раднянкоў цяпер знаходзяцца ва Украіне, куды яны перабраліся ў пачатку гэтага тыдня.