Пад Мінскам аўтамабіль наехаў на жанчыну, што ляжала на дарозе
14.09.2020 / 09:52
Здарэнне адбылося 12 верасня каля 6-й раніцы на дарозе «Сухарукія — могілкі «Калодзішчы», паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.
39-гадовы мінчук на Citroen С5 наехаў на 61-гадовую жанчыну, якая ляжала на дарозе. Жанчыну даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла ад мноства атрыманых траўмаў.