Лукашэнка прызямліўся ў Сочы

14.09.2020 / 11:10

БелТА

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў аэрапорце Адлера (каля Сочы). Сёння павінна прайсці яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным.

Раней пісалася, што ўдзелу дэлегацый у перамовах не будзе, перамовы пройдуць у фармаце сам-насам. Таксама не будзе і журналістаў у рэзідэнцыі «Бачароў Ручай».

Nashaniva.com