Пазіцыя МУС па няпропуску мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь: Каментар будзе пазней

14.09.2020 / 14:41

31 жніўня, на момант, калі мітрапаліта Кандрусевіча, які мае беларускае грамадзянства, не пускалі ў краіну з Польшчы, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун нічога не змог сказаць «Свабодзе» пра прычыны такіх дзеянняў уладаў. Цяпер ён недаступны для каментароў.

Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава сказала: «Не ведаю, у чым ён не сапраўдны. Кіраўнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі падрыхтуе адказ, і тады ён будзе абнародаваны. Калі гэта будзе, не ведаю, мае калегі пакуль яшчэ з ім працуюць. Пазней, не зараз».

Мітрапаліт Кандрусевіч рыхтуе свой зварот у МУС з гэтай нагоды, паведаміў «Свабодзе» прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла Юрый Санько.

Памежны камітэт: Тадэвуша Кандрусевіча не прапусцілі ў Беларусь, бо пашпарт прызнаны несапраўдным

Nashaniva.com