Лукашэнка падзякаваў Пуціну за дапамогу пасля выбараў
14.09.2020 / 16:03
Расія і Беларусь дамовіліся аб прадастаўленні Мінску крэдыту на 1,5 млрд даляраў, пытанне прапрацоўваюць мінфіны, паведаміў па выніках перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін.
Лукашэнка падзякаваў за падтрымку пасля выбараў у рэспубліцы.
«Вы паступілі вельмі прыстойна, па-чалавечаму, дзякую ўсім, да таго, каб падтрымаць нас у гэты поствыбарчы час. Я вас падрабязна паінфармую пра тое, што адбываецца ў нас у Беларусі, дакладней у Мінску. Галоўнае — гэта не пераходзіць чырвоную рысу, пакуль ніхто гэтыя лініі не парушаў.
Урокі трэба здабываць з усіх падзей і мы гэты ўрок вытрымалі. Вы паказалі, што беларускія межы — гэта межы Саюзнай дзяржавы і нікому не дазволена бразгаць там зброяй», — сказаў ён.
Пуцін сказаў, што беларусы самі і без ціску звонку павінны разабрацца ў сітуацыі ў краіне. Ён таксама лічыць лагічнай, своечасовай і мэтазгоднай прапанову Лукашэнкі аб зменах у канстытуцыі Беларусі.
Па словах прэзідэнта Расіі, Расія прыхільная да ўсіх дамоўленасцяў з Беларуссю, у тым ліку ў фармаце Саюзнай дзяржавы і АДКБ.
«Што тычыцца ваеннага складніка, вы маеце рацыю, у нас ёсць план і ён будзе рэалізаваны. Мы і з каранавірусам разам пазмагаемся і пераадолеем усе праблемы ў эканоміцы», — сказаў ён.