Вядучая БТ, сястра Івана Эйсманта: Не хадзіце на несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, і вас не затрымаюць
15.09.2020 / 18:49
Вядучая спартыўных навін на БТ Ганна Эйсмант адказала ў Facebook беларускаму прадзюсару Уладзіміру Кубышкіну, які прапанаваў ёй напісаць пра затрыманне журналіста «Прэсбола» Сяргея Шчурко.
«Ты ведаеш, што Сярожу Шчурко арыштавалі? Пра гэта лепш напішы. І папрасі сваячку вызваліць добрага чалавека», — сказаў Кубышкін.
«Што яшчэ папрасіць? Адправіць цябе на Еўрабачанне? Ты ж так прывык прасіць? Хадзіў па кабінетах чыноўнікаў, казаў, што ты самы таленавіты і гатовы быць прыдворным кампазітарам! Мы ж усе гэта ведаем, гэта разышлося на аповеды. Не хадзіце на несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, і вас не затрымаюць», — сказала Эйсмант.
Ганна Эйсмант — сястра кіраўніка БТ Івана Эйсмант, мужа Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі.