Шуневіч стаў гендырэктарам хакейнага «Дынама»

16.09.2020 / 11:27

Фота прэс-службы «Дынама»

Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч стаў гендырэктарам ХК «Дынама» Мінск, паведамляе TUT.by.

Шуневіч быў з мая 2014 года кіраўніком назіральнай рады «Дынама», але з учора гэту пасаду заняў Дзмітрый Баскаў, які быў гендырэктарам клуба.

Цяпер Шуневіч заняў пасаду Баскава.

Nashaniva.com