Фотакарэспандэнтам Васюковічу і Грыдзіну прысудзілі па 11 сутак арышту
16.09.2020 / 18:08
Фота Надзеі Бужан.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 верасня аднавіліся адміністрацыйныя працэсы над фотакарэспандэнтамі Аляксандрам Васюковічам, Уладзем Грыдзіным і іх сябрам Ягорам Калягіным, якіх затрымалі ўвечары 13 верасня ў мінскім бары. Іх вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.
Суд прызнаў вінаватымі Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Кожнаму з іх прысудзілі па 11 сутак арышту. Яны знаходзяцца за кратамі з 13 верасня.