У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 72-гадовай даўніны. Учора было +26
17.09.2020 / 09:07
Тэмпературны рэкорд 72-гадовай даўніны пабіты ў Мінску 16 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на Гідрамет.
Учора ў Мінску было +26,2 градуса.
Раней самым цёплым гэты дзень лічыўся ў 1948 годзе, калі было +25.