Гродзенскія ратавальнікі дапамаглі ласю выбрацца з рэзервуара з вадой
18.09.2020 / 16:39
18 верасня на тэрыторыі будаўнічага кар'ера ў вёсцы Брузгі Гродзенскага раёна ўбачылі лася.
Байцы МНС выявілі жывёлу ў рэзервуары для прамывання пяску глыбінёй 4 метры. Самастойна лось выбрацца не мог. Ратавальнікі збудавалі трап і апусцілі ў ваду, каб жывёла змагла па ім падняцца. Накінуўшы на лася пятлю з выратавальнай вяроўкі, работнікі МНС дапамаглі жывёле выбрацца. Крыху адпачнуўшы, лось накіраваўся ў лясны масіў.