Мінздароўя: Мужчыну, які падпаліў сябе ў Смалявічах, перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, яго стан вельмі цяжкі

19.09.2020 / 13:58

Мужчыну, які ўчора падпаліў сябе ў Смалявічах, сёння перавезлі ў Бальніцу хуткай дапамогі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

«Рэспубліканскі кансіліум спецыялістаў, які ўчора ўвечары адбыўся ў Смалявічах, прыняў рашэнне, што ўрачы ў Смалявічах аказалі ўсю магчымую дапамогу пацярпеламу. Было прынята рашэнне: пры стабілізацыі яго стану неабходная шпіталізацыя ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Спецыялісты бальніцы ў Смалявічах зрабілі ўсё, каб пацярпелы перанёс транспарціроўку. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтра ў Мінску. Стан, на жаль, вельмі цяжкі», — адзначаецца ў паведамленні.

Стала вядома, хто і чаму падпаліў сябе ў Смалявічах

Nashaniva.com