Каля беларускага пасольства ў Маскве затрымлівалі спявачку Анжаліку Агурбаш

20.09.2020 / 19:04

Каля беларускага пасольства ў Маскве была затрыманая спявачка Анжаліка Агурбаш, якая прыйшла падтрымаць пратэстуючых беларусаў расійскай сталіцы. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі пераканаць, што ў Анжалікі нацысцкі сцяг і яна арганізуе мітынг. Спявачка прапаноўвала супрацоўнікам паліцыі падтрымаць пратэстуючых беларусаў. Спявачку практычна адразу адпусцілі.

Nashaniva.com