Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза абмяркуюць санкцыі супраць Мінска і сустрэнуцца з Ціханоўскай
21.09.2020 / 07:28
21 верасня міністры замежных спраў 27 дзяржаў-сябраў Еўрасаюза на планавым пасяджэнні паспрабуюць узгадніць спіс афіцыйных асоб Беларусі, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама прымяненне сілы супраць народа і парушэнне правоў чалавека. Зацвярджэнне пераліку тармозіць Кіпр, які ў адказ патрабуе ўвядзення санкцый у дачыненні да Турцыі, піша ТАСС.
Акрамя таго, кіраўнікі МЗС сустрэнуцца ў бельгійскай сталіцы са Святланай Ціханоўскай, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі перад міністэрскім пасяджэннем.
Яшчэ адной тэмай Рады ЕС стане сітуацыя з расійскім блогерам Аляксеем Навальным.