Прэм'ер Галоўчанка заявіў, што спробы прамога ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі не спыняюцца

21.09.2020 / 10:57

БелТА

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края РФ Алегам Кажамякам у Мінску ў панядзелак, піша «Інтэрфакс».

«Як падчас перадвыбарнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, так і пасля яе, наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным знешнім ціскам. Не спыняюцца спробы прамога ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы, спробы разгайдаць сітуацыю, дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне і ператварыць яе ў хаос, якога і дамагаюцца ворагі нашай краіны», — сказаў прэм'ер-міністр.

Як падкрэсліў Галоўчанка, у гэтых умовах «асабліва важная сяброўская падтрымка».

«Хачу яшчэ раз падкрэсліць важнасць і каштоўнасць беларуска-расійскіх адносін. Гэта для нас шмат значыць і дарагога варта», — заўважыў кіраўнік беларускага ўрада.