З прэзідэнцкага спортклуба сышла памочніца Дзмітрыя Лукашэнкі. Яна асуджае гвалт пасля выбараў

21.09.2020 / 11:30

Фота Яўгена Ерчака, Tut.by

Ксенія Валахановіч (Голуб) да нядаўняга часу была памочніцай Дзмітрыя Лукашэнкі, кіраўніка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Як стала вядома TUT.BY, яна больш не працуе на гэтай пасадзе.

Што Ксенія — больш не памочнік Дзмітрыя Лукашэнкі, пацвердзілі ў прэзідэнцкім спортклубе.

— Яна тут не працуе, — сказалі праз стацыянарны тэлефон спортклуба і параілі звязвацца з ужо былым памочнікам па яе асабістым нумары.

Сама Ксенія гаварыць на гэтую тэму адмаўляецца. «Я не даю каментароў з гэтай нагоды», — коратка адказала яна.

Калі яна сышла са сваёй пасады, на якой прапрацавала не адзін год, а таксама па якой прычыне — невядома.

Мяркуючы па яе адкрытай старонцы ў Facebook, пасля 9 жніўня Ксенія актыўна асуджае гвалт у краіне пасля выбараў. Вядома, што на адной з мірных пратэсных акцый быў жорстка затрыманы яе 66-гадовы бацька. Ксенія — вядомая дзіцячая паэтка — на сваёй старонцы пасля выбараў апублікавала таксама некалькі вершаў на тэму бягучай сітуацыі ў Беларусі.