Развітальны «Belsat music live»: «Троіца» грае ў разбуранай бажніцы ля Карэлічаў ВІДЭА

21.09.2020 / 15:49

Заключны выпуск праграмы «Belsat music live» здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай вайны.

У жывым сэце музыкі этна-трыа «Троіца» зайгралі свае найлепшыя гіты ды прэзентавалі дзве новыя песні. У размове з Сяргеем Будкіным музыкі распавялі пра самыя фантастычныя месцы, у якіх ім даводзілася граць, а Іван Кірчук згадаў сваю першую экспедыцыю і расказаў, чаму яму дагэтуль не далі званне «Заслужанага артыста».

Nashaniva.com