«Белавія» будзе лятаць у Расію з 30 верасня раз на тыдзень
22.09.2020 / 13:38
БелТА
Авіякампанія «Белавія» пачне палёты ў Расійскую Федэрацыю з 30 верасня, рэйсы будуць ажыццяўляцца ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава адзін раз у тыдзень (у сераду).
Пра гэта паведамілі ТАСС у аўторак у прэс-службе кампаніі.
У ёй дадалі, што пазней праінфармуюць пасажыраў аб абмежаваннях, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса.