Сайт МУС аднавіў працу пасля 19 дзён прастою
22.09.2020 / 18:51
Сайт МУС аднавіў працу. Такую інфармацыю апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
«Афіцыйны сайт ведамства, праца якога па тэхнічных прычынах была прыпыненая, цяпер зноў функцыянуе», — праінфармавала Вольга Чамаданава.
МУС прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.