Лукашэнка: Мы нікога і не прасілі прызнаваць ці не прызнаваць нашы выбары

24.09.2020 / 13:40

Падчас размовы з паслом Кітая Цуй Цымінам, які пакідае сваю пасаду, Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сваю інаўгурацыю і стаўленне заходніх краін.

«Крычаць аб тым, што яны нешта не прызнаюць у нас. Вы ведаеце, мы нікога і не прасілі прызнаваць ці не прызнаваць нашы выбары, прызнаваць легітымнасць ізноў абранага прэзідэнта ці не прызнаваць. Галоўнае, каб гэта адпавядала Канстытуцыі нашай краіны. І калі яны бачаць неадпаведнасці, лепш пра гэта хай скажуць», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.