Учора ў Мінску затрымалі гісторыка Андрэя Мацука — аднаго з найлепшых знаўцаў гісторыі ВКЛ

25.09.2020 / 11:37

У Мінску вечарам 24 верасня затрымалі Андрэя Мацука — кандыдата гістарычных навук, аднаго з найлепшых спецыялістаў у гісторыі ВКЛ XVIII ст., піша Свабода.

Як расказала ягоная жонка Алеся, Андрэя разам з сябрам затрымалі напярэдадні ўвечары недалёка ад дома ў мікрараёне Грушаўка. Спачатку даставілі ў Маскоўскі РУУС, а раніцай ёй пацвердзілі, што муж знаходзіцца на Акрэсціна.

Пазней адвакату ўдакладнілі, што абодва мужчыны абвінавачваюцца паводле артыкула адміністрацыйнага кодэкса 23.24 — «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». 25 верасня адбудзецца суд.

Nashaniva.com