У аварыі ў Баранавіцкім раёне загінулі трое

26.09.2020 / 10:38

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля гадзіны ночы 26 верасня 35-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi А6, рухаючыся паблізу вёскі Тартакі Баранавіцкага раёна, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з фурай MAN, якой кіраваў 24-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ кіроўца Audi і двое пасажыраў — 42-гадовая жанчына і 31-гадовы мужчына — памерлі на месцы здарэння. Кіроўца фуры не пацярпеў.

Nashaniva.com