На праспекце Незалежнасці «Фальксваген» урэзаўся ў слуп

28.09.2020 / 08:45

Здарэнне адбылося ў раёне перакрыжавання з вуліцай Сурганава, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Фальксвагена» рухаўся па праспекце Незалежнасці і каля дома №78 не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ. Абставіны здарэння высвятляюцца.