Рыгор Барадулін. Спартанцы збіраліся на вайну

28.09.2020 / 11:59

Спартанцы збiралiся на вайну —
Вастрылi мечы,
Прымервалi латы.
З уciмi стаў у шарэнгу адну
Спартанец нягеглы,
Падслепаваты.

— Куды ты, нашто ты
Такi на вайне? —
Спытаўся нехта.
Нябога прызнаўся:
— Як iншай карысцi няма —
Аб мяне
Варожы затупiцца меч
Прынамсі…

I ў днi,
Калi душы падпальвае змрок,
Калi цяжарнее
Жахам калоссе,
Прымаюць смерць
I паэт, i прарок,
Каб меней
У ворага куль засталося!

Nashaniva.com