Экс-журналіст «Прэсбола» і «Спартыўнай панарамы» Уладзіслаў Чашко атрымаў 15 сутак

28.09.2020 / 12:35

Экс-журналіст «Прэсбола» і «Спартыўнай панарамы» Уладзіслаў Чашко асуджаны на 15 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Яго затрымалі 24 верасня.

Раней Чашко падпісаўся пад петыцыяй спартыўнай грамадскасці з патрабаваннем новых выбараў і спынення гвалту, паведамляе «Трыбуна».