Галадоўка Маладога Фронту

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Малады Фронт распачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту ў падтрымку ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

04.05.2009 / 22:15

Наста Палажанка.

Мікола Дземідзенка.

Алесь Макаеў прыйшоў падтрымаць галадоўнікаў.

Андрусь Цянюта.

Малады Фронт распачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту ў падтрымку ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Актывісты «Маладога фронту» Наста Палажанка, Андрэй Цянюта, Мікола Дземідзенка, Арцём Дубскі будуць увесь час знаходзіцца на Управе БНФ.

Пра жаданне эстафетна далучыцца да акцыі пратэсту заявілі сёння яшчэ з дзесятак палітыкаў — прадпрымальнікі Алесь Макаеў і Сяргей Парсюкевіч, моладзевы актывіст Андрэй Кім, экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітыкі Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык, Міхаіл Марыніч.

Патрабаванне галадоўнікаў — вызваліць з‑за кратаў ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і двух ягоных паплечнікаў (Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку), а таксама рэабілітаваць усіх палітвязняў.

Мікалай Аўтуховіч ужо 19 дзён адмаўляецца ад ежы ў ізалятары на Валадарцы.