The Telegraph: Вуха Ван Гогу адрэзаў Гаген

Сябры пасварыліся з-за прастытуткі і высвятлення сапраўдных прычынаў мастацтва.

05.05.2009 / 12:25

Паводле новай версіі нямецкіх навукоўцаў, не сам Вінсэнт Ван Гог адрэзаў сабе вуха ў прыпадку псіхічнай хваробы,

а ягоны сябра, не менш знакаміты мастак Поль Гаген адсёк яму вуха шашкай у калядны вечар у 1888 г.

Прычынай была п’яная сварка з‑за прастытуткі Рашэль і пра сапраўдную прыроду мастацтва, піша The Telegraph.

І ужо пасля Ван Гог занёс адрэзанае вуха Рашэль і загадаў маўчаць пра сварку.

gazeta.ru