Сіноптыкі: 30 верасня — каля +16

30.09.2020 / 07:34

30 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна на поўдні краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра +13..+19°C.

У Мінску сёння без істотных ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны. Раніцай тэмпература паветра +10..+12°C, днём +14..+16°C, ўвечары +10..+12°C.

Nashaniva.com