Пашынян: Арменія не разглядае магчымасці ўвядзення ў Карабах міжнародных міратворчых сіл

30.09.2020 / 08:37

Ерэван не разглядае магчымасці ўвядзення ў зону карабахскага канфлікту міжнародных міратворчых сіл.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што не абмяркоўваў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным магчымасць вайсковага ўмяшання Расіі ў канфлікт у Нагорным Карабаху. Пра гэта армянскі прэм'ер сказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ ў Ерэване, піша РБК.

«У павестцы размоў такога пытання не было», — адказаў Пашынян на адпаведнае пытанне.

Таксама прэм'ер-міністр паведаміў, што Арменія не разглядае магчымасці ўвядзення ў зону карабахскага канфлікту міжнародных міратворчых сіл.

Заставачнае фота з сайта Panarmenian.net