БЕЛ Ł РУС

Свет

Кіеў гатовы выступіць пасярэднікам у пераадоленні крызісу ў Беларусі

30.09.2020 / 10:30

Nashaniva.com

РБК-Украіна

Кіеў гатовы стаць пасярэднікам у працэсе пераадолення існуючага ў Беларусі палітычнага крызісу. Пра гэта ў сераду заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Наша дзяржава магла б стаць нейтральным медыятарам для садзейнічання пераадоленню палітычнага крызісу», — сказаў ён у каментары агенцтву РБК-Украіна.

Паводле яго слоў, нягледзячы на апошнія падзеі і заявы Мінска, Беларусь застаецца для Украіны дружалюбнай суседскай дзяржавай.

Кулеба таксама заявіў, што ў пытанні ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі Украіна будзе зыходзіць, перш за ўсё, з сваіх нацыянальных інтарэсаў.

«Калі ЕС вырашыць ўводзіць санкцыі супраць Беларусі, мы будзем уважліва вывучаць гэтае рашэнне. Пакуль яго няма. Для нас важныя нацыянальныя інтарэсы Украіны, палітычныя і эканамічныя», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

«Наша дзяржава магла б стаць нейтральным медыятарам для садзейнічання пераадоленню палітычнага крызісу. На жаль, замест рукі сяброўскай дапамогі, якую працягнула Украіна, Аляксандр Лукашэнка паставіў усё на задушлівыя абдымкі Уладзіміра Пуціна», — сказаў Кулеба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула