З БДУ звольніўся дацэнт. «Я не гатовы мірыцца з беззаконнем»
30.09.2020 / 11:36
Павел Баркоўскі. Скрыншот з відэа.
З факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта звольніўся дацэнт Павел Баркоўскі.
Ён абвесціў пра гэта ў відэазвароце.
«Тое, што адбываецца ў краіне, — гэта татальны рэжым гвалту і хлусні. Я не гатовы мірыцца з беззаконнем. Не гатовы мірыцца з тым, што ўніверсітэт здзяйсняе ціск на выкладчыкаў па палітычных матывах, як гэта здарылася са Святланай Воўчак», — заявіў дацэнт.
Баркоўскі кажа, што звальняецца пад «ціскам уласнага сумлення».
Святлана Воўчак, старшая выкладчыца фізікі БДУ, была адной з ініцыятарак стварэння ўніверсітэцкага стачкама.
Павел Баркоўскі — выбітны філосаф, аўтар шматлікіх публікацый, арганізатар фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».