Мінабароны Арменіі паказала ФОТА збітага Су-25
30.09.2020 / 12:50
Фота прэс-службы Мінабароны Арменіі
Міністэрства абароны Арменіі паказала фатаграфіі збітага Су-25, які, паводле версіі армянскага боку, быў збіты турэцкім знішчальнікам F-16. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Sputnik блізкае замежжа».
Загінулым пілотам штурмавіка быў маёр Узброеных сіл Валерый Данелін, паведамілі ў МЗС Арменіі.
Нагадаем, што напярэдадні Мінабароны Арменіі заявіла, што знішчальнік F-16 турэцкіх ВПС збіў армянскі штурмавік Су-25. Прэс-сакратарка міністра абароны Шушан Сцепанян сцвярджала, што турэцкі знішчальнік падняўся ў паветра з аэрадрома азербайджанскага горада Гянджа.
У Турцыі гэтыя звесткі катэгарычна абверглі, а Азербайджан назваў удар па Су-25 фантазіяй Арменіі і адзначыў, што Баку не выкарыстоўвае F-16 і наогул баявую авіяцыю.