Рым заклікаў захоўваць кантакты з Мінскам і паказаў на важную ролю ў гэтым Масквы

30.09.2020 / 16:50

Італія лічыць неабходным захоўваць магчымасць для канструктыўнага дыялогу з Мінскам і адзначае асноватворную ролю Расіі ў гэтай справе, піша ТАСС.

Такую заяву зрабіў у сераду міністр замежных спраў Італіі Луіджы Дзі Маё падчас сумеснай з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа прэс-канферэнцыі.

«Мы непахісныя ў асуджэнні рэпрэсій з боку ўладаў [Беларусі]. Але неабходна захоўваць прагматызм і не перарываць каналы дыялогу з Мінскам. Расія павінна гуляць канструктыўную ролю ў гэтым дыялогу», — сказаў Дзі Маё.