На 19-гадовага студэнта, які напісаў «фашыст» на пад'ездзе Балабы, завялі крымінальную справу

30.09.2020 / 18:03

Распачалі крымінальную справу ў дачыненні да студэнта, якога затрымалі па падазрэнні ў нанясенні шэрагу абразлівых надпісаў на абвестках у пад'ездзе камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, паведамляе МУС.

— Па выніках праверкі 29 верасня ў дачыненні да аднаго з затрыманых, 19-гадовага жыхара Мінска, распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады, — распавялі ў ведамстве.

Цяпер малады чалавек знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Nashaniva.com