Новая хваля каранавіруса: у Брэсце ў бальніцах ляжаць 223 пацыенты з пнеўманіямі

01.10.2020 / 09:05

На раніцу 30 верасня ў бальніцах Брэста ляжалі 223 пацыенты з пнеўманіямі. Днём раней было на чатыры больш. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

13 чалавек — у рэанімацыі, восем падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

«На жаль, абстаноўка, хай і не катастрафічная, але зноў пагаршаецца», — пракаментаваў кіраўнік гарвыканкама.

30 верасня галоўны доктар горада Сяргей Кляус падпісаў загад аб выкарыстанні эндакрыналагічнага аддзялення ЦГБ пад лячэнне пнеўманій.