Так выглядае сучасная вайна. Асцярожна: жорсткія кадры з Карабаха
01.10.2020 / 12:17
Вайна азербайджанцаў з армянамі: жывых людзей забіваюць, нібы ў камп'ютарнай гульні.
Гэта ўжо не вайна 90-х, дзе ўсё рашалі аўтаматы. Гэта вайна ХХІ стагоддзя, дзе ваююць дроны.
Азербайджан вядзе вайну з армянамі ў Карабаху (армянская назва гэтай вобласці — Арцах) з шырокім выкарыстаннем беспілотнікаў. Здаецца, менавіта наяўнасць у Азербайджана сучасных турэцкіх дронаў «Байрактар» дала азербайджанцам перавагі ў першыя дні канфлікту. Мяркуючы па ўсім, армяне дронаў маюць мала, у іх пераважна расійскія ўзбраенні пакалення 1980-90-х.
Выкарыстанне дронаў прывяло да таго, што Мінабароны Азербайджана транслюе праз свае СМІ і Ютуб практычна ўсе паспяховыя атакі на тэхніку праціўніка. Апублікавалі дзясяткі такіх відэа.